«Гей-прайд 2010» у Мінску жорстка разагнаны

Источник материала:  
15.05.2010 16:43 — Новости Общества

Мерапрыемства мусіла пачацца каля 13.00. На вуліцы Сурганава сабраліся журналісты, непадалёк дзяжурылі ДАІ і «людзі ў чорным» з рацыямі. Журналісты цярпліва чакалі: усім было сказана, што гэта толькі месца збору для СМІ, дзе пройдзе сам гей-прайд нам паведамяць дадаткова.

Дадатковай інфармацыі каля 50 журналістаў чакалі 1.5 гадзіны. Урыўкамі з тэлефонных размоваў арганізатары гей-прайду паведамлялі, што ў іх праблемы, была стычка з контр-маніфестантамі і запланаваны маршрут гей-прайду ўжо ачэплены, паўсюль стаяць аўтазакі. Журналістаў, якія прыйшлі на мерапрыемства першапачаткова былі далёка не гамафобана настроныя, аднак праз 1.5 гадзіны акання неведама чаго пачынала нарастаць непрыязь і жарты выходзілі далёка за межы цярпімасці да сэкс-меншынстваў. Аднак многія ўсё ж такі дачакаліся падзеі — «нарэшце, славянскі гей-прайд 2010!».

А палове на трэцію міма некалькі разоў праехаў байкер з вясёлкавым сцягам. Пакуль супрацоўнікі ДАІ заўважна напружыліся і пачалі перамаўляцца па рацыях у пошуках «нестандартнага» віду транспарту. Журналістам у гэты час паведамілі, што праз хвілін 15 маніфестанты самі прыйдуць на вуліцу Сурганава.

Калі нарэшце на даляглядзе стаў бачны вясёлкавы сцяг, журналісты пабеглі на сустрэчу геям, лесбіянкам і трансэксуалам. У дадзеным выпадку гэта было не проста даўгачаканая падзея, але і спроба патрапіць да дэманстрантаў хутчэй за спецназ ці міліцыю.

Удзельнікі шэсця неслі 15-метровы сцяг і выкрыквалі «гамафобія — гэта хвароба». Яны падышлі да ўвахода ў Інстытут мастацтвазнаўства і разгарнулі плакаты.

«Мы патрабуем дазволіць аднаполыя бракі! — выкрыквалі ўдзелькікі гей-прайду, - «Мы патрабуем абароны ад гамафобіі і жорскасці з якой сутыкаемся у нашай краіне!»

Хлопцы і дзяўчаты моцна хваляваліся і азіраліся па баках. Літаральна праз 5 хвілін пад’ехала машына, выстачыла некалькі супрацоўнікаў міліцыі і вырвалі з рук у дэманстрантаў сцяг. Пачаліся крыкі, мітусня, пасля пад’ехала яшчэ адна машына і пачалі затрымліваць. Патрэба заўважыць, што журналістаў не краналі, міліцыя прафесійна вырывала з натоўпу маладых людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, у першую чаргу тых, хто спрабаваў даваць інтэрв’ю на камеры ці даставаць вясёлкавыя сцягі.

Падчас усяго 15-хвіліннага мерапрыемства з’явіўся адзін контр-маніфестант. Першапачаткова ніхто моцна не звярнуў увагу журналіста БелаПан Васіля Семашка. Пасля некалькіх нецэнзурных выкрыкаў з яго боку, усе камеры павярнуліся да калегі, які стаяў з дзесяткам яек і збіраўся іх кінуць ў вясёлкавы сцяг. Аказалася ў яго сёння выходны і ён на месцы падзеяў не як журналіст, а выйшаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць дэманстрацыі «ненармальных» арыентацый.

Праз пятнаццаць хвілінаў на вуліцы Сурганава засталіся зноўку толькі журналісты. Удзельнікі «Славянскага гей-прайду- 2010» затрыманы і разагнаныя. 7 чалавек зараз знаходзяцца ў РАУС Першамаскага раёну, яшчэ 4 чалавека ў Савецкім РАУС горада МІнска.

Нагадаем, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам шэсця «Славянскі гей-прайд 2010» у шэсці па вуліцах Менску, удзельнікі якога плянавалі сабрацца каля будынка Белдзяржфілярмоніі і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці да будынка прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук.

 © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч


Настасся Шамрэй, фоты Юліі Дарашкевіч

←«Международная амнистия» призвала Беларусь уважать права сексменьшинств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика