Быць беларусам: Сяргей Затуранаў
15.05.2010 12:05
—
Новости Общества
На працягу траўня штодня на партале TUT.BY вядомыя асобы распавядаюць пра тое, што значыць для іх быць белорусам. Гэта супольны праект TUT.BY і сайта BUDZMA.ORG.
Сёння прапануем вашай увазе анкету Сяргея Затуранава, заснавальніка праекту Place.by.
– Быць беларусам – што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
– Гэта ў першую чаргу значыць быць патрыётам свайго народа. Я вельмі вялікі патрыёт і ганаруся гэтым. У мяне было некалькі магчымасцяў пакінуць Беларусь і пачаць кар’еру за мяжой. Але я шчаслівы, што не зрабіў гэтага.
– Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
– Беларусь тэрытарыяльна знаходзіцца паміж Расіяй і Заходняй Еўропай. Адсюль і асноўная рыса беларусаў – здольнасць дамаўляцца. За сваю гісторыю беларусы прайшлі праз шэраг цяжкасцяў, таму яны і навучыліся прыстасоўвацца і цярпець.
– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус.
– Выданне першай беларускай друкаванай кнігі, утварэнне Вялікага княства Літоўскага, дзень перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, абранне першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыняцце Канстытуцыі Беларусі.
– Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
– Магу вылучыць асноўныя – патрыятызм, любоў да беларускай культуры і мовы, павага да сваіх бацькоў і продкаў.
– Беларус без ведання мовы – беларус?
– У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, і я не хацеў бы быць катэгарычным у гэтым пытанні. Хаця я вельмі люблю беларускую мову, і мне хацелася б, каб кожны беларус ведаў родную мову.
– Чым беларускім Вы ганарыцеся?
– Я ганаруся беларусамі, якія дасягаюць пэўнай вядомасці на міжнародным узроўні, але ў той жа час памятаюць і любяць сваю радзіму, – гэта спартоўцы, навуковыя дзеячы, дзеячы культуры.
– Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў?
– Для большай часткі беларусаў уласцівыя прыстойнасць, дабрыня, мяккасць у зносінах.
– А ва ўсім свеце?
– Беларусы – вельмі гасцінны народ. Любы замежнік пасля наведвання Беларусі з’язджае з жаданнем вярнуцца ізноў. Я думаю, гэта адна з выразных асаблівасцяў.
– Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?
– Я аптыміст у дачыненні да гэтага. Беларусь становіцца ўсё больш цікавай у плане бізнэсу і інвестыцыяў. Эканамічна мы цяпер жывем у цяжкі перыяд, але гэта ўсё часовая з’ява. Галоўнае – захаваць тыя культурныя традыцыі, якія ёсць у нас.
У панядзелак мы прапануем вам наступную анкету. А пакуль чакаем на форуме вашых адказаў на пытанне, што асабіста для вас значыць - быць беларусам? Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.
Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>