Псіхічнае здароўе залежыць... ад харчавання?
Даследчыкі з Канады даказалі сувязь паміж харчовымі паводзінамі і псіхічным здароўем чалавека. Згодна са звесткамі, якія сабралі навукоўцы, у найбольшай ступені падвержаны псіхічным захворванням людзі, якія аддаюць перавагу так званаму хуткаму харчаванню ці фаст-фуду. І сувязь тут самая прамая, паколькі менавіта людзі, якія аддаюць перавагу хуткаму харчаванню, каб не марнаваць час на чаканне, дэманструюць павышаную трывожнасць, нецярплівасць і, як наступства, значна часцей церпяць ад псіхічных расстройстваў.
Акрамя таго, спецыялісты заўважылі, што людзі, якія прызвычаіліся да фаст-фуду, пастаянна спяшаюцца, імкнучыся зэканоміць час, але эканомія атрымліваецца зманлівай, паколькі нежаданне спыніцца і падумаць прыводзіць да таго, што чалавек здзяйсняе ўсе пакупкі ў спешцы, а гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да таго, што чалавек набывае прадукцыю нізкай якасці па дастаткова высокай цане. Гэта толькі павялічвае незадаволенасць чалавека, што, у сваю чаргу, можа паслужыць прычынай развіцця псіхічных расстройстваў.
Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.