У нядзелю моцныя дажджы

Источник материала:  

У суботу і нядзелю, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава, амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература ўначы 9—16, удзень у суботу 18—24, у нядзелю стане больш воблачна і таму ўжо 16—23 градусы. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях у нядзелю чакаюцца даволі моцныя дажджы, месцамі магчыма ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. У пачатку наступнага тыдня дажджоў стане больш, яны будуць мацнейшымі, месцамі з навальніцамі. У панядзелак уначы 10—17, удзень — 15—22, на ўсходзе краіны да 25 цяпла. Вільготнае надвор'е захаваецца ў аўторак, сераду і чацвер, аднак дажджы будуць ужо не такімі моцнымі і не паўсюдна. Тэмпература ўдзень 18—20 мая — 16—21 градус, на ўсходзе да 24.

Сяргей КУРКАЧ.

←У Беларусі вынесены першы ў 2010 годзе смяротны прысуд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика