20-21 мая ў Мінску пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў

Источник материала:  
14.05.2010 19:23 — Новости Общества
У гэтыя дні ў беларускай сталіцы адбудзецца мноства разнастайных паседжанняў, канферэнцый і сустрэч, прысвечаных беларускай тэматыцы.

Удзел у іх возьмуць самыя вядомыя даследчыкі і навукоўцы, якія займаюцца пытаннямі беларускай гісторыі, культуры і мовы.

Сярод удзельнікаў кангрэса Эльжбета Смулкова (Варшава, Польшча), прафесар Інстытута інтэрдысцыплінарных даследаванняў "Artes Liberales" Варшаўскага ўніверсітэта, Арнольд МакМілін (Лондан, Вялікабрытанія), Мікалай Нікалаеў (Санкт-Пецярбург), загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Дарота Міхалюк (Торунь, Польшча), доктар гуманітарных навук, Адам Мальдзіс (Мінск), прафесар, Рыгор Піўтарак (Кіеў, Украіна), акадэмік, Алесь Смалянчук (Гродна-Вільнюс, Беларусь), прафесар, Рышард Радзік (Люблін, Польшча), прафесар, і інш.

Кангрэс таксама будзе суправаджацца спадарожнымі імпрэзамі, сярод якіх асаблівую цікавасць мае выклікаць лекцыя прафесара Цімаці Снайдэра (Ельскі універсітэт, ЗША) "Паходжанне народаў Усходняй Еўропы" (19-га мая, 17.00, канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ, вул. Веры Харужай, 25/3, 4-ы паверх).

Поўны спіс мерапрыемстваў Пятага міжнароднага кангрэса беларусістаў можна пабачыць тут.


←Сегодня 12 многодетных минчанок получили орден Матери.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика