Гей‑прайд у Мінску ўсе ж адбудзецца
14.05.2010 17:10
—
Новости Общества
Арганізатары гей‑парада заявілі, што шэсце, запланаванае на 15 мая і забароненае ўладамі, усё роўна адбудзецца. Пра гэта было абвешчана на прэс‑канфэрэнцыі, якая адбылася ў Мінску.
Галіна Абакунчык, Радыё Свабода
Пра месца і час правядзення параду паведамяць дадаткова. На дадзены момант інфармацыя застаецца закрытай, каб пазбегнуць сілавога разгону акцыі супрацоўнікамі міліцыі.
Таксама арганізатары асцерагаюцца сутычак з тымі, хто з уласнай ініцыятывы хоча расправіцца з людзьмі, якія адкрыта дэманструюць сваю сэксуальную неардынарнасць.
Адкрыццё Славянскага гей‑прайду адбудзецца сёння ўвечары.
Галіна Абакунчык, Радыё Свабода