У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў наконт прахадных балаў будзе спынена а 15‑й

Источник материала:  
14.05.2010 16:34 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле ягоных словаў, традыцыйна апошні дзень прыёму дакументаў для паступлення ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы адзначаецца як самы вялікі. «З мэтай спынення перакідання дакументаў з»непраходнага»факультэта на»прахадны», а таксама з мэтай пазбягання чэргаў у прыёмных камісіях інфармаванне на афіцыйным сайце abiturient.by, ва ўсіх навучальных установах, на ўсіх інфармацыйных дошках будзе скончана роўна а 15.00», — сказаў Аляксандр Жук.

У апошні дзень прыёму дакументаў допуск у навучальную ўстанову, у якім размяшчаецца прыёмная камісія, завершыцца а 18.00.

Пры гэтым чальцы прыёмнай камісіі будуць прымаць дакументы ад абітурыентаў, якія знаходзяцца ў будынку ВНУ, і пасля спынення допуску ў будынак.

Згодна з правіламі, усе прыёмныя камісіі будуць працаваць у буднія дні з 9.00 да 18.00. Прыёмныя камісіі ВНУ МНС, МУС і Мінабароны будуць адкрыты і ў суботы — 10, 17 і 24 ліпеня, ВНУ Мінкультуры — у суботаы10, 17, 24 ліпеня і нядзелі 18 і 25 ліпеня. Прыёмныя камісіі ВНУ так званага другога патоку будуць працаваць у суботы 17, 24 і 31 ліпеня, а таксама ў нядзелю — 25 ліпеня і 1 жніўня.


БЕЛТА

←Все вузы Беларуси перейдут на автоматизированную систему записи абитуриентов на ЦТ в 2011 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика