Выбраныя старшыні райсаветаў дэпутатаў
14.05.2010
—
Новости Общества
У рэгіёне прайшлі сесіі раённых Саветаў дэпутатаў па выбарах старшыняў Саветаў. Сессія ў Мядзеле, пройдзе 14 мая.
У астатніх раёнах старшыні выбраныя. У Маладзечне старшынёй абраны Віктар Невяровіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Пасаду старшыні Вілейскага раённага Савета дэпутатаў заняла Наталля Радзевіч, якая працавала начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы.
Валожынскі Савет дэпутатаў узначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Ёда.
На сваіх пасадах засталіся старшыні ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні – Мікалай Шыш, у Ашмянах – Мікалай Квяткевіч.
Кіраваць Астравецкім раённым Саветам дэпутатаў будзе Валеры Барташэвіч. Дагэтуль ён працаваў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі.
Святлана Цішко.