Каля 85% беларускіх дзяцей ідуць у школу з шасці гадоў

Источник материала:  
14.05.2010 10:20 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы 13 мая ў Мінску на адкрыцці міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Кіраванне якасцю дашкольнай адукацыі: стан, праблемы, перспектывы».

Паводле яго слоў, пытанне, з якога ўзросту трэба аддаваць дзіця ў школу, традыцыйна выклікае дыскусіі ў педагогаў, медыкаў і бацькоў.

Пазіцыя Міністэрства адукацыі, заявіў Радзькоў, заключаецца ў тым, што развіццё дзіцяці нельга стрымліваць, асабліва ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства, калі дзеці развіваюцца дынамічна. «Калі бацькі, педагог, медыкі, псіхолаг згодныя, значыць, можна ісці ў школу з шасці гадоў», — сказаў ён. У адваротным выпадку можна адкласці пачатак заняткаў на год.

Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009/2010 навучальным годзе за школьныя парты селі прыкладна 89 тыс. першакласнікаў, на 4 тыс. менш, чым летась.

Усяго ў Беларусі крыху больш за мільён школьнікаў.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

←Группа гражданок Республики Беларусь не может достучаться до генпрокурора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика