Шматдзетную маці ў другі раз выкраслілі са спісаў на будаўніцтва жылля

Источник материала:  
Шматдзетную маці ў другі раз выкраслілі са спісаў на будаўніцтва жылля
Жанчына, узнагароджаная Ордэнам Маці, ужо больш за 10 гадоў стаіць у чарзе на кватэру.У рэдакцыю Еўрарадыё звярнулася абураная Наталля Шкадун з Магілёва, маці 5-ці дзяцей, ганаровы донар Беларусі, урач першай катэгорыі. Паводле словаў жанчыны, яе ўжо ў другі раз выкраслілі са спісаў на будаўніцтва жылля, хаця ў чарзе яна стаіць больш за 10 гадоў. 
Сям’я Наталлі Аляксееўны туліцца ў трохпакаёвай кватэры. Разам з ёй жыве муж, 28-гадовая дачка і ўнук, яшчэ чацвёра дзяцей і свякроў — усяго дзевяць чалавек!
Яндекс.Метрика