Зямлю пад гатэль «Кемпінскі» ў цэнтры Мінска аддалі бясплатна
13.05.2010 12:22
—
Новости Общества
Элітны гатэль Кемпінскі мае з’явіцца каля будынка Белдзяржцырка ў Мінску да канца 2013 года. Адпаведны указ № 243 падпісаны 11 мая кіраўніком дзяржавы.
Праектаванне і будаўніцтва комплекса будзе ажыццяўляць СААА «Эліт Эстэйт» за кошт уласных сродкаў. А вось
зямельны ўчастак паміж праспектам Незалежнасці, вуліцай Янкі Купалы і Свічлаччу прадастаўляецца заказчыку «ў арэнду без правядзення аўкцыёна і без збірання платы за заключэнне дамовы арэнды».Апроч таго, «Эліт Эстэйт» вызваляецца ад аплаты мытаў і ПДВ пры ўвозе тавараў для праектавання, будаўніцтва і абсталявання комплекса збораў у бюджэт Мінска і адлічэнняў у фонд прэзідэнта.
Каб спрасціць працэдуру працягнення на будоўлю гастарбайтэраў, рашэнні аб выдачы спецдазволаў на права працы ў Беларусі будуць выдавацца на працягу 2–7 дзён.
ЯВ