ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Ў сталіцы Лівіі горадзе Трыпалі ў сераду ў 6:00 раніцы па мясцовым часе пацярпеў катастрофу аэробус А-330, які належаў авіякампаніі Аfrіqіуаh Аіrwауs. На борце самалёта знаходзіліся 104 чалавекі — 93 пасажыры і 11 членаў экіпажа. Першапачаткова паведамлялася пра тое, што выжыў толькі 8-гадовы хлопчык з Нідэрландаў. Аднак пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што выжыўшых можа быць некалькі. Як паведамляе агенцтва SАРА, у заяве, распаўсюджанай Аfrіqіуаh Аіrwауs, гаворыцца пра пацярпелых, дастаўленых у некалькі шпіталяў. Пра колькасць выжылых у авіякатастрофе не паведамляецца.
Па адной з версій, прычынай падзення самалёта магла стаць памылка пілота. Як перадае міжарабскі тэлеканал "Аль-Арабія" са спасылкай на Аfrіqіуаh Аіrwауs, самалёт узарваўся падчас пасадкі. У той жа час улады Лівіі цалкам выключылі магчымасць тэракта ў якасці прычыны крушэння самалёта. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінтранса Лівіі Махамед Алі Зідан.
Еўрапейская камісія пагадзілася прыняць Эстонію ў еўразонуЕўрапейская камісія рэкамендавала прыняць Эстонію ў еўразону. Пра гэта паведамляе Blооmbеrg са спасылкай на звесткі міністэрства замежных спраў Эстоніі.
Паводле ацэнак Еўракамісіі, у 2010 годзе дэфіцыт бюджэту Эстоніі складзе 2,4 працэнта ВУП. Адной з умоваў прыняцця ў еўразону той ці іншай краіны з'яўляецца скарачэнне дэфіцыту бюджэту да 3 працэнтаў ВУП.
Чакаецца, што Эстонія стане паўнапраўным удзельнікам зоны дзеяння еўра ў 2011 годзе. Законапраект пра пераход на адзіную еўрапейскую валюту эстонскі ўрад прыняў на пачатку сакавіка 2010 года.
У адпаведнасці з дакументам, першыя два тыдні студзеня таго года, калі краіна пяройдзе на адзіную еўрапейскую валюту, дзейная валюта краіны (крона) і еўра будуць выкарыстоўвацца паралельна. Рэшта ў крамах будзе выдавацца толькі ў еўра, а кроны на рахунках у банках абмяняюць аўтаматычна па курсе 15,64 кроны за еўра.
Новы нумар Рlауbоу выйдзе ў 3D-фармацеДля прагляду чарговага выпуску часопіса Рlауbоу чытачам спатрэбяцца стэрэаакуляры, паведамляе агенцтва АFР: чэрвеньскі нумар выйдзе ў 3D-фармаце, паведаміла прэс-сакратар выдання Тэрэза Хенэсі. "Аб'ёмная" мадэль на развароце будзе як бы прапаноўваць чытачу куфаль віна, перадае GZT.ru. Стваральнікі часопіса спадзяюцца, што гэта дапаможа павялічыць аб'ёмы продажу, якія панізіліся ў апошні час.
Дзяўчына 2010 года па версіі Рlауbоу, амерыканская мадэль Хоуп Дворажык паўстане перад чытачамі чэрвеньскага нумара часопіса ў 3D. Да нумара будуць дадавацца адмысловыя акуляры, якія дададуць дзяўчыне "аб'ёму" і, паводле словаў Тэрэзы Хенэсі, створаць у чытача "эфект прысутнасці на фатаграфіі разам з мадэллю".
Стваральнікі часопіса маюць намер даказаць, што, нягледзячы на бурнае развіццё інтэрнэту, папулярныя часопісы не сыдуць у мінулае, таму што "трымаць часопіс у руках вельмі прыемна", а новыя тэхналогіі робяць ранейшыя задавальненні яшчэ больш захапляльнымі.