Рэдактары незарэгістраваных СМІ схадзілі ў Мінінфармацыі. Безвынікова

Источник материала:  
12.05.2010 16:18 — Новости Общества
Сёння заснавальнікі трох незарэгістраваных незалежных СМІ («Наш дом», «Химик. Два города», «Солигорск плюс») сустрэліся з намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч. Ці наблізіў дыялог гэтыя выданні да рэгістрацыі?

«Я не думаю, што наш сённяшні візіт будзе мець нейкую практычную эфектыўнасць», — расказаў падчас прэс‑канферэнцыі пра вынікі перамоваў намеснік галоўнага рэдактара незарэгістраванага выдання «Хімік. Два города» Сяргей Балай

«Але важна тое, што тры газеты ў адзін дзень разам звярнулі ўвагу чыноўнікаў на тое, што мы не паасобку, гэта справа агульная, і мы хацелі б усё ж такі рабіць сваю працу. Да таго ж, газета — гэта новыя працоўныя месцы, гэта заробкі, гэта падаткі, якія мы плацім…»

Праваабаронца Алена Танкачова заклікала іншыя незарэгістраваныя СМІ ўдзельнічаць у гэтым працэсе і рабіць яго публічным:

Я ўпэўненая, што сумесныя скаардынаваныя публічныя дзеянні, накіраваныя на арганізацыю працэса рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі павышаюць шанцы рэгіянальных СМІ быць зарэгістраванымі. Ёсць ілюзія — чым цішэй я зайду ў кабінет, чым больш прыгожа я пастаю перад гэтым чыноўнікам, чым менш людзей пра гэта даведаюцца, авось пранясе — такая тактыка не працуе. Пакуль мы кожны паасобку размаўляем з вялікай дзяржаўнай машынай, яна нас не чуе».

На прыём да намесніцы міністра хадзілі Вадзім Баршчэўскі («Наш дом»), Сяргей Балай («Химик. Два города»), Уладзімір Шыла («Солигорск плюс») і праваабаронца Алена Танкачова.


Наста Манцэвія, Еўрарадыё

←У Польши нет денег на содержание "Белсата" в Варшаве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика