У суд над Каваленкам не пусьцілі журналістаў

Источник материала:  
У суд над Каваленкам не пусьцілі журналістаў11.00 З залі суду выдалілі сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Шпакоўскую. Судзьдзі Яўгену Бурунову не спадабалася, як заля рэагавала на абвінавачваньне, якое зачытваў абвінаваўца Рудакоў.Севярынец і Шпакоўская пайшлі пісаць скаргу на імя старшыні суду.

Сяргей Каваленка заявіў недавер судзьдзі.

10.39 Рэдактара "Народных навінаў Віцебску" Сяргея Серабро не пусьцілі ў суд.

У залю таксама ня змог прайсьці апэратар Уладзімер Старавераў.

Дагледзеўшы асабістыя рэчы Сяргей Серабра, дзяжурны міліцыянт зьвярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што каб прайсьці з такой камэрай, патрэбны дазвол старшыні суду.

На працэс таксама не прапусьцілі сябру КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў, Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.
←Борис Моисеев сильно растолстел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика