У суд над Каваленкам не пусцілі журналістаў
12.05.2010 11:07
—
Новости Общества
Рэдактара «Народных навінаў Віцебска» Сяргея Серабра не пусцілі ў суд. У залу таксама не змог прайсці аператар Уладзімір Старавераў.
Радыё Свабода
Дагледзеўшы асабістыя рэчы Сяргея Серабра, дзяжурны міліцыянт звярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што каб прайсці з такой камерай, патрэбны дазвол старшыні суда.
На працэс таксама не прапусцілі сябру КХП‑БНФ Яна Дзяржаўцава.
Радыё Свабода