Рада па правах чалавека ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі
12.05.2010
—
Новости Общества
Сёньня ў Жэнэве Рада па правах чалавека ААН распачынае агляд, як выконваюцца правы чалавека ў розных краінах сьвету. Справаздачу пра становішча ў Беларусі падрыхтавалі ўрадавыя структуры і беларускія праваабаронцы.У падрыхтоўцы дакладу удзельнічалі праваабарончая арганізацыя «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея няўрадавых арганізацый і іншыя структуры.
Беларускія праваабаронцы засьведчылі парушэньні правоў чалавека паводле 15 пунктаў: свабода СМІ, незалежнасьць судовай сыстэмы, дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і многіх іншых, кажа адзін са складальнікаў дакумэнту, прадстаўнік Асамблеі няўрадавых арганізацый Юры Чавусаў:
