Найбольш верагодная прычына пажару на МЗВТ — правядзенне ў суседнім цэху зварачных работ

Источник материала:  
11.05.2010 16:47 — Новости Общества
Найбольш верагоднай прычынай пажару 11 мая на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі (МЗВТ) стала правядзенне зварачных работ у цэху, размешчаным побач са складам, дзе адбылося ўзгаранне. Пра гэта паведаміў журналістам выканаўца абавязкаў начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Руслан Ліхаманаў. Разам з тым, падкрэсліў ён, разглядаюцца і іншыя версіі ўзнікнення пажару.

Паводле слоў Ліхаманава, створана група па аказанні псіхалагічнай і іншай дапамогі пацярпелым. »У адпаведнасці з заканадаўствам ратавальнікі праходзяць абавязковае страхаванне, але ім будзе аказана і іншая матэрыяльная дапамога», — сказаў ён.

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Шамко паведаміў, што сігнал аб пажары на МЗВТ паступіў у 9.05, першыя ратавальнікі прыбылі на месца здарэння ўжо праз тры хвіліны. Сітуацыя была цяжкай — агонь выйшаў на дах і мог перакінуцца на іншыя будынкі, сказаў намеснік міністра.

Паводле слоў Шамко, падчас абрушэння даху, якое адбылося ў 9.55, два супрацоўнікі МНС знаходзіліся непасрэдна на ім, астатнія — на пругу першага паверха будынка каля ачагу ўзгарання. Пад заваламі апынуліся сем ратавальнікаў. Былі прыняты экстранныя меры па эвакуацыі пацярпелых, заявіў намеснік міністра. У выніку трох удалося выратаваць — яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Чатыры ратавальнікі загінулі, яшчэ адзін — звярнуўся па медыцынскую дапамогу з прыкметамі атручэння прадуктамі гарэння.


Сяргей Каралевіч, БелаПАН

←В Бресте в очередной раз осквернен памятник узникам гетто

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика