У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава

Источник материала:  
11.05.2010 15:00 — Новости Общества
8 траўня ў Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава. Іна нарадзілася ў Менску, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Перамагла ў конкурсе "Міла-96" у Менску і выйграла стажыроўку ў французскай школе моды ЭСМОД. Шмат разоў брала ўдзел у віцебскім конкурсе "Белая амфара", але яе калекцыі былі больш вядомыя ў Расеі, а не на радзіме.

У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава

Вось як успамінае пра Іну Калпашнікаву мадэльер Саша Варламаў.

"Іна Калпашнікава пачынала на "Млыне моды", я вельмі добра памятаю яе калекцыі. Яна дастаткова даўно зацьвердзілася ў сьвеце моды і была запрошаная на "Рускі сілуэт". Пасьля паказу яе цікавай калекцыі там яе запрасіў Уладзімер Зубец ў "Пан-Інтэр" – гэта буйная расейская кампанія па вытворчасьці адзеньня. Потым яна стала і самастойным дызайнэрам, стварала адзеньне. Магу сказаць, што на дзіва таленавіты чалавек быў, зь вытанчаным пачуцьцём густу, моцная, таленавітая. Сапраўдны мастак".

"Мадэльер-філёзаф, кіруе ўласнай дызайн-студыяй. Іна стварае калекцыі з глыбокай думкай, увасабляючы народныя традыцыі ў складаным, амаль японскім кроі", - так піша пра Іну расейскі сайт Fashion Monitor.

8 траўня ўвечары Іну зьбіў  аўтамабіль "Вольва", калі яна ехала на ровары па пешаходным пераходзе па вуліцы Сурганава ў Менску. Пахаваньне адбудзецца ва аўторак, 11 траўня.

Іне Калпашнікавай было 38 гадоў. У яе застаўся 16-гадовы сын.

Касьцюмы Іны Калпашнікавай

У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава


У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава

У Менску загінула мадэльер Іна Калпашнікава
Зь інтэрвію Іны Калпашнікавай Fashion Monitor.

- Ці цяжка працаваць у Беларусі, а паказваць калекцыі ў Маскве?

- Зараз ужо не.

- Што такое стыль, на ваш погляд?

- Гэта тое, што існавала, існуе і будзе існаваць, незалежна ад моды. Стыльная рэч, стыльнае адзеньне жыве гадамі, яго можна даставаць і атрымліваць ад яго задавальненьне на працягу гадоў.

- Ці ёсьць рэчы, якія вы ніколі не станеце ўключаць у свае калекцыі?


- Напэўна, ёсьць. Пакуль мне прыходзяць у галаву шорты, міні-спадніцы. Але ўсё ж можа зьмяніцца...

- Як выглядае дзяўчына, якая носіць ваша адзеньне?

- Яна вельмі розная. Сьмелая, але і нясьмелая, сэксуальная, але і сарамлівая, яна не раскрывае сябе адразу, пра яе хочацца даведацца, зь ёй хочацца пагаварыць, пазнаёміцца бліжэй. Ва ўсялякім выпадку, гэта не дзяўчына з глянцавай вокладкі...


←Митрополит Филарет заложил камень в основание собора в Турове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика