Хостынгавыя кампаніі: Беларускіх кліентаў няма дзе размяшчаць

Источник материала:  
09.05.2010 00:57 — Новости Общества
Беларускім хостынг-правайдэрам забаронена размяшчаць кліентаў на замежных серверах. Такая норма змяшчаецца ва ўказе № 60 і пастанове ўраду № 644.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік адной з буйных хостынгавых кампаній: «Паводле новых правілаў мы не маем права размяшчаць кліентаў за мяжой і вымушаныя прапанаваць перанесці сайты на серверы ў Беларусь».

«Мы гатовыя размясціць кліентаў у Беларусі і замаўляем дадатковыя серверы, але нам кажуць, што іх няма дзе размясціць. У датацэнтрах „Белтэлекама“ проста няма месца. Паабяцалі нешта зрабіць, але да 1 ліпеня дакладна нічога не зменіцца, мы не паспеем», — кажа прадстаўнік хостынгавай кампаніі.

Па словах суразмоўцы, у сярэднім каля паловы кліентаў размешчана за мяжой. Гэта тысячы, дзесяткі тысяч кліентаў, і фізічныя асобы хутчэй памяняюць хостынгавую кампанію на замежную, чым пераедуць у Беларусь і зарэгіструюцца.

Хостынгавыя кампаніі з’яўляюцца так званымі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг і павінныя зарэгістраваць усіх сваіх кліентаў у Дзяржаўным рэестры. Кошт адной рэгістрацыі складае 14 тыс. беларускіх рублёў (каля 5 $), і да 1 ліпеня хосцера давядзецца выплаціць БелГІЭ сотні тысяч даляраў. «Аднаразовая выплата такога памеру непад’ёмная. Мы будзем вымушаныя перакласці гэтыя выдаткі на кліентаў», — адзначае суразмоўца.

«Дробныя беларускія хостынгавыя кампаніі адназначна вымушаныя будуць закрыцца», — прагназуе эксперт.


electroname.com

←Видео. Фестиваль в Логойске 8 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика