РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Ветэранам ВАВ — бясплатныя лекі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ініцыіруе бясплатнае забеспячэнне ветэранаў ВАВ лякарствамі па медыцынскіх паказаннях. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Правам на бясплатнае забеспячэнне лякарствамі па рэцэптах урачоў у мінулым годзе скарысталіся каля 28 тыс. інвалідаў ВАВ і асоб, якія пацярпелі ў гады вайны. Яно ажыццяўляеццца ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Гэты пералік самы вялікі ў свеце, уключае каля 500 назваў, падкрэсліла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

"Як паказвае аналіз зваротаў ветэранаў, праблемы з лекавым забеспячэннем яны называюць у ліку самых надзённых, — сказала Людміла Жылевіч. — Калі патрэбны ветэрану прэпарат не ўваходзіць у пералік, то пытанне аб яго бясплатным прадастаўленні, як правіла, вырашаецца на мясцовым узроўні". Разам з тым, лічыць Людміла Жылевіч, мэтазгодна забяспечваць ветэранаў бясплатна лекавымі прэпаратамі па медыцынскіх паказаннях, нават калі гэтыя прэпараты не ўваходзяць у зацверджаны пералік.

Гэта ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя перададзена ўжо ва ўрад, пытанне разглядаецца.

Новыя манеты папоўнілі серыю "Праваслаўныя храмы"

З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарачэнне ў рамках міжнароднай манетнай праграмы сярэбраныя памятныя манеты "Свято-Успенский собор", "Свято-Петро-Павловский собор", "Свято-Александро-Невский собор", "Свято-Николаевский собор" серыі "Праваслаўныя храмы", паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.

Манеты выпушчаныя наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, якасцю "пруф", тыражом да 6000 штук кожнага наймення, а таксама наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, якасцю "брыльянт-ацыркулейтэд", тыражом да 3000 штук кожнага наймення.

Ігар ГРЫШЫН.

У Барысаве настаўніца збіла школьніка-веласіпедыста

36-гадовая настаўніца адной з барысаўскіх школ ехала на аўтамабілі ВАЗ па вуліцы Лапаціна. Справа ад аўтамабіля па краі дарогі на веласіпедзе рухаўся 11-гадовы хлопчык, дарэчы, вучань той жа школы, дзе працуе жанчына. Раптам, было каля 12 гадзін дня, веласіпедыст рэзка павярнуў налева — адбылося сутыкненне. У выніку школьнік атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсанне галаўнога мозга, раны лобнай вобласці, носа, галёнкі і каленнага сустава.

У той жа дзень у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці маладая маці везла сваю 10-гадовую дачку на багажніку веласіпеда, што катэгарычна забаронена.

— А палове на дзясятую жанчына вырашыла перасекчы праезную частку, — распавядае старшы інспектар спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" Вольга АМІНАВА. — Пры гэтым яна не злезла з веласіпеда, як таго патрабуюць ПДР. У выніку ў яе ўрэзаўся "Фальксваген-Гольф". Дзяўчынка, на шчасце, выжыла, але з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай дастаўлена ў хірургічнае аддзяленне.

Надзея ДРЫЛА.

←Видео. Репетиция эпизодов праздничного парада в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика