Усё толькі пачынаецца

Источник материала:  

Будоўля АЭС набірае тэмпы

“Мы першымі прыязджаем на будаўніцтва і апошнімі пакідаем”, -- так аб сваёй ролі ва ўзвядзенні аб'ектаў энергетыкі -- ТЭЦ, ГРЭС, ГЭС -- гавораць работнікі ўпраўлення механізацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Белэнергабуд”. З мінулага года будаўнікі-энергетыкі “прапісаліся” і ў Астравецкім раёне. Тут, непадалёку ад вёскі Шульнікі, яны працуюць над узвядзеннем вытворчай базы першай беларускай АЭС.

Пакуль што на будучым аб'екце вядуцца земляныя работы. Да будаўнічай пляцоўкі пракладзена дарога з жалезабетонных панелей. Яшчэ сюды неабходна падвесці ваду, газ, пабудаваць сістэму каналізацыі, пракласці лініі электраперадачы, сувязі, стварыць першапачатковую вытворчую інфраструктуру. Апроч будынка адміністрацыі, на стартавай пляцоўцы з'явяцца складскія памяшканні, сталовая, заправачная станцыя, рамонтныя майстэрні, аўтамыйка...
Але ўсё гэта ў перспектыве. Сёння ж завяршаецца вертыкальная планіроўка пляцоўкі будучай вытворчай базы. Гэта значыць -- пераўтварэнне ўзгорыстага поля ў роўную паверхню.
-- Аб'ём работы не малы. З узгоркаў у нізіны перамясцілі каля мільёна з паловай кубаметраў зямлі. Апроч таго, знялі і вывезлі ў адвал побач з пляцоўкай больш за 500 тысяч кубічных метраў урадлівага пласту. На гэты момант на пляцоўцы задзейнічана больш за пяцьдзесят самазвалаў, экскаватараў, бульдозераў, вібракаткоў, грэйдэраў...
Вялікая будоўля набірае тэмпы. Але самае галоўнае -- наперадзе.
Эдуард СВІРЫД

←Задание на засыпку: пахать по стерне!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика