Бальшавікі адсвяткавалі Першамай
Фота: Юлія Дарашкевіч
Удзельнікаў першатравеньскага шэсця было няшмат — каля
Першыя па дарозе ў парк Дружбы народаў спявалі старыя савецкія песні ды размаўлялі паміж сабой, а восьнацыянал-бальшавікі разнастайнымі спосабамі імкнуліся прыцягнуць ўвагу. Галоўным чынам з дапамогай лозунгаў: "Адабраць і падзяліць!", "Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары", "Бог загадаў дзяліцца!". Былі і больш радыкальныя, кшталту "Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!", "Мы маньякі, мы дакажам" ды "Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць".
Што збіраліся даказваць нацболы, не ўдакладнялася. Засталося таямніцай, каго ж
Не праяснілася гэта і на Бангалоры, дзе прайшоў непрацяглы 25-хвілінны мітынг. Спачатку выступалі прадстаўнікі незарэгістраванай Беларускай камуністычнай партыі працоўных і Усесаюзнай партыі бальшавікоў, затым на сцэне з’явіліся беларускія
У сувязі з тым, што нагодай для правядзення мітынгу было 1 траўня, выступоўцы ў сваіх прамовах дружна накінуліся на кантрактную сістэму і безабароннасць працоўных перад наймальнікамі. Выступы нагадвалі лепшыя ўзоры сацыялістычнага аратарскага майстэрства горшых часоў.
"Кантрактная сістэма — гэта дубіна для рабочага класа", "Мы заклікаем свабодалюбныя народы паўстаць супраць амерыканскага імперыялізму" — падобнымі тэзамі былі напоўненыя палымяныя звароты аратараў да тых некалькіх дзесяткаў чалавек, што здолелі дайсці да месца правядзення мітынгу.
Больш канкрэтным аказаўся выступ
Напрыканцы прысутныя адзінагалосна прынялі рэзалюцыю аб салідарнасці усіх левых сіл Беларусі ў барацьбе з антычалавечным курсам і новым амерыканскім неафашысцкім рэжымам, асудзілі нежаданне мінскіх уладаў вярнуць у горад помнік Сталіну і раскрытыкавалі ідэю расійскіх уладаў правесці парад на Краснай плошчы супольна з прадстаўнікамі войскаў саюзнікаў у ІІ сусветнай вайне.
"Адправім глабальны капіталізм на звалку! За сацыялістычную Беларусь! Ура, таварышы!!!" — гучна крычалі нешматлікія бальшавікі ў парку Дружбы народаў, выклікаючы непрыхаваны смех ў мінакоў.
Нават у сённяшняй Беларусі, якую пры ўсім жаданні нельга абвінаваціць ва ўдзеле ў сусветнай капіталістычнай змове, падобныя лозунгі выклікаюць адно кпіны.