Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня

Источник материала:  
10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму".Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску. 

У пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Менску адбыўся выбух. І ці маюць яны знаёмых хімікаў?
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балёнікі з лягатыпам кампаніі, а таксама ў некаторых затрыманых узялі адбіткі пальцаў.

Пасьля 3-гадзіннага ўтрыманьня ў міліцэйскім пастарунку актывісты кампаніі былі адпушчаныя на волю.
←Першамай паасобку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика