ФПБ раскрытыкавала урад

Источник материала:  
01.05.2010 15:33 — Новости Общества
«Урад Беларусі неапраўдана замарозіў заробкі работнікаў бюджэтнай сферы, асабліва педагогаў і медыцынскіх работнікаў», -- аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі ўдзельнікаў мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), які прайшоў 1 мая ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі.

У мітынгу, па розных ацэнках, прыняло ўдзел ад 15 да 30 тыс. чалавек.

Рэзалюцыю абвясціў старшыня Мінскага гарадскога аб"яднання ФПБ Мікалай Беланоўскі. У дакуменце падкрэсліваецца, што меры па стрымліванні росту заробкаў бюджэтнікаў «вядуць да разарэння гэтых людзей і іх сем"яў». Урад Беларусі «дрэнна выконвае» ўказанні прэзідэнта, лічаць удзельнікі мітынгу. Ён павінен праводзіць «больш дзейсную і актыўную» працу па паскарэнню тэмпаў развіцця эканомікі, пераадоленні негатыўных наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, стварэнні новых працоўных месцаў, павышэнні даходаў насельніцтва і дабрабыту грамадзян краіны. Удзельнікі мітынгу таксама запатрабавалі, каб урад, вырашаючы пытанні продажу прадпрыемстваў прыватным інвестарам, заканадаўча замацаваў у дамовах нормы аб захаванні працоўных калектываў і прафсаюзнай арганізацыі.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што ўсе сацыяльныя партнёры ў гэты складаны перыяд павінны праяўляць сацыяльную адказнасць, забяспечыць выкананне ў поўным аб"ёме прынятых у пагадненнях і калектыўных дамовах абавязацельстваў па павышэнні ўзроўню жыцця і сацыяльнай абароне работнікаў.

Мітынгоўцы падтрымалі праводзімы Аляксандрам Лукашэнкам курс «на пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая забяспечвае роўныя і шырокія магчымасці ўсім грамадзянам нашай краіны, захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі».

Прадстаўнікі ФПБ адзначылі, што Беларусі «удалося супрацьстаяць і пераадолець негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу». Яны заявілі аб важнай ролі ФПБ ва удасканаленні дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, захаванні дзеючых і стварэнні новых працоўных месцаў, павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Удзельнікі мітынгу заклікалі ўсіх жыхароў краіны разам з ФПБ «змагацца супраць бюракратыі за эканамічна моцную і квітнеючую Беларусь».


БелаПАН

←"Осторожно, двери закрываются, следующая станция - Пионерская" - эти слова снова можно услышать на детской железной дороге. Сегодня здесь открылся новый - 55-й - сезон!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика