Актывісты "Гавары праўду" прынесьлі ў ЦВК сьпіс парушэньняў на выбарах
30.04.2010
—
Новости Общества
Сёньня грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" прэзэнтавала аналітычны бюлетэнь, прысьвечаны вынікам выбараў у мясцовыя саветы.Грамадзкія актывісты, экспэрты, журналісты правялі грунтоўны маніторынг, як выказаўся лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, "ад пачатку да канца". Выяўлена шмат парушэньняў выбарчага заканадаўства, якія адлюстраваныя ў бюлетэні.
Актывісты кампаніі перадавалі бюлетэнь ў Цэнтральную выбарчую камісію.
Актывісты кампаніі перадавалі бюлетэнь ў Цэнтральную выбарчую камісію.