Паўторныя выбары ў мясцовыя саветы пройдуць па 15 выбарчых акругах
30.04.2010 15:00
—
Новости Общества
Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 30 красавіка журналістам у Мінску.
БелаПАН
У Віцебскай вобласці паўторныя выбары пройдуць у трох акругах, Гомельскай — у чатырох, Гродзенскай — у адной, Мінскай — у чатырох, Магілёўскай — у трох.
Правядзенне паўторных выбараў звязана з тым, што
ў 14 акругах супраць безальтэрнатыўнага кандыдата прагаласавала больш як 50% выбаршчыкаў, яшчэ ў адной акрузе кандыдат у дэпутаты памёр.Ярмошына адзначыла, што «вітае» правядзенне паўторных выбараў, бо гэта сведчыць пра «вельмі адказны падыход выбаршчыкаў да кандыдатаў».
30 красавіка Цэнтрвыбаркам сумесна са старшынямі абласных і мінскай гарадской выбарчых камісій падвёў вынікі выбараў. У адпаведнасці з імі ў Беларусі былі абраны 21.288 дэпутатаў мясцовых саветаў.
Выбарчую кампанію Ярмошына назвала «паспяховай». Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка «таксама лічыць, што выбарчыя камісіі спрацавалі пазітыўна».
БелаПАН