Круглы стол па праблеме пабудовы беларускай АЭС

Источник материала:  
30.04.2010 13:26 — Новости Общества
Грамадзянская ініцыятыва «Астравецкая атамная — гэта злачынства» 1 мая правядзе круглы стол у Вілейцы. Ён будзе прысвечаны праблеме пабудовы беларускай АЭС.

Як паведаміў актывіст ініцыятывы Алесь Капуцкі, у абмеркаванні прыме ўдзел прафесар Георгій Лепін і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый Вілейкі.

Сп. Капуцкі адзначае, што прадугледжана правядзенне такіх круглых сталоў ва ўсіх гарадах рэгіёна. Раней ён адбыўся ў Маладзечне, наступныя пройдуць у Смаргоні і Мядзеле.


КМ
←Рейд выявил ряд нарушений режима водоохранных зон Витебска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика