ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
ЭКСПЕРТЫ ПРАДРАКАЮЦЬ ТО ДРУГУЮ ХВАЛЮ КРЫЗІСУ, ТО РАЗВАЛ ЕС

Рынкі Еўропы трэці дзень у паніцы. Еўра пакацілася ўніз. Грэцыя на грані дэфолту, наступная на чарзе — Партугалія.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПры гэтым асноўныя палітычныя гульцы еўразоны працягваюць захоўваць алімпійскі спакой. Ці то менавіта да такога развіцця сітуацыі яны і імкнуліся, ці то ўсё яшчэ вераць, што ў стане ў патрэбны момант выправіць сітуацыю. У МВФ зараз упэўнены, што катастрафічнае становішча ў Грэцыі і Партугаліі — не што іншае, як новая фаза сусветнага фінансавага крызісу. На пытанне, чаму так адбываецца, ёсць некалькі адказаў і версій. Па адной з іх, ва ўмовах глабальнага фінансавага крызісу асноўныя гульцы еўразоны неаднаразова заяўлялі, што моцны еўра згубны для эканомік усіх без выключэння краін ЕС. Цяпер ён рэзка абясцэньваецца. Але галоўнае для Еўропы своечасова спыніць гэты працэс.

Зрэшты, многія эксперты не такія аптымістычныя, адзначае "Час навін". "Існуюць кардынальныя спосабы рашэння праблемы, напрыклад часовае выйсце Грэцыі з еўразоны і наступная дэвальвацыя нацыянальнай валюты, як прапануюць некаторыя нямецкія чыноўнікі. Аднак ёсць і эксперты, якія думаюць больш глабальна: Грэцыю не выратуе і выйсце краіны з зоны еўра — гэта толькі пытанне часу. У той жа час у доўгатэрміновай перспектыве аналітыкі не выключаюць і распаду самога ЕС. Крызіс паказаў, наколькі неэфектыўнае такое ўтварэнне, як ЕС, якое аб'ядноўвае краіны з такімі рознымі эканомікамі і палітычнымі сістэмамі, піша "Незалежная газета".

У Расіі хочуць узняць прызыўны ўзрост да 30 гадоў

Расійскае ваеннае ведамства прапануе павялічыць тэрмін вясновага прызыву грамадзян на ваенную службу да канца жніўня. Зараз вясновы прызыў праводзіцца з 1 красавіка па 1 ліпеня.

Адказваючы на пытанні сенатараў, прадстаўнік мінабароны генерал Смірноў паведаміў, што "сёння дзесяць тысяч прызыўнікоў не жадаюць атрымліваць позвы з ваенкаматаў".

У сувязі з гэтым вайскоўцы прапануюць шэраг літаральна рэвалюцыйных зменаў у заканадаўства аб вайсковым абавязку і армейскай службе.

— Мы прапануем павялічыць прызыўны ўзрост з 27 да 30 гадоў, — заявіў генерал Смірноў. — А таксама адмяніць некаторыя адтэрміноўкі.

Паводле дадзеных Мінабароны, больш за 50% прызыўнікоў пазбягаюць выканання ганаровага абавязку, хаваючыся на студэнцкіх лавах. Але і пасля атрымання дыплома яны не спяшаюцца на службу. Адны дазваляюць сабе абзаводзіцца сем'ямі, іншыя адважваюцца паступаць у аспірантуру, а хтосьці проста хаваецца, наракаюць генералы. Таму, лічаць вайскоўцы, трэба адмяніць і адтэрміноўку на час вучобы ў ВНУ.

Пагроза контррэвалюцыі ў Кіргізіі: не толькі ад прыхільнікаў Бакіева, але і ад пакрыўджанай моладзі

Моладзевыя арганізацыі, якія сталі галоўнай рухальнай сілай, што звергла кіруючую эліту на чале з Курманбекам Бакіевым на пачатку красавіка, абвінавацілі часовы ўрад ва ўзурпацыі ўлады. Моладзевы форум, які прайшоў у Бішкеку, запатрабаваў ад новых улад уключыць у кабінет міністраў прадстаўнікоў моладзевых груп, а таксама зменшыць узроставы парог для кандыдатаў у прэзідэнты Кіргізіі. Прадстаўнік часовага ўрада заявіў, што "ў іх няма маральнага права вылучаць такія патрабаванні". Эксперты асцерагаюцца, што абдзеленая моладзь можа ўчыніць у Кіргізіі яшчэ адну рэвалюцыю, піша "Камерсант".

У паўднёвых абласцях краіны распаўсюджваюцца ўлёткі з заклікамі падзяліць дзяржаву на дзве часткі — Поўдзень і Поўнач. Улады краіны ўсведамляюць, што чым бліжэй выбары, тым актыўней будзе весціся дзейнасць сепаратыстаў, пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні часовага ўрада Кіргізіі Амурбек Тэкебаеў.

Тым часам Талон Дыйканбаеў, кіраўнік камітэта абароны звергнутага прэзідэнта Бакіева, заявіў у інтэрв'ю радыё "Азаттык", што будзе "дамагацца стварэння ў Кіргізіі федэратыўнага ўпарадкавання". Пад гэтым разумеецца падзел краіны на дзве дэмакратычныя рэспублікі — Паўднёвую і Паўночную, якія будуць надзелены роўнымі паўнамоцтвамі.

"Не вырашыўшы гэтае пытанне, немагчыма стабілізаваць сітуацыю ў Кіргізіі", — упэўнены Дыйканбаеў.

←Конфискованные у известных журналисток компьютеры направлены на допэкспертизу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика