«У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы»

Источник материала:  
28.04.2010 15:54 — Новости Общества
Так лічыць Юрый Кітурка, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на тэрыторыі якога у часе суботніка высеклі дзевяць акацыяў.

«У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы»
Тут была белая акацыя.

«У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы»
Цяпер каля галоўнага ўваходу ў Новы замак сонечна. Фота Блог Городно s13 Блог Городно s13

Гараджане засмучаныя і хочуць ведаць, навошта знішчылі дрэвы (дрэвы спілавалі ў часе суботніка 23 красавіка — nn.by) ў адным з самых прыгожых месцаў у цэнтры горада. Краязнаўцы гавораць, што знікла яшчэ адна зона адпачынку ў Гродна, і лічаць высечку незаконнай. На іх думку, парушаны закон РБ «Аб раслінным свеце».

Замоўца высечак — адміністрацыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Па словах дырэктара ўстановы Юрыя Кітуркі, у акацыяў згнілі ствалы, дрэвастой нёс небяспеку для наведвальнікаў замка і самога будынка.

— У мінулым годзе ў адной з акцыяў адваліліся галіны. На тэрыторыі Новага замка засталіся два дубы, іх цалкам дастаткова. А навошта яшчэ? Гэта ж не парк. Зараз у двары замка будзе больш сонечнага святла», — сказаў Юры Кітурка.

Дырэктар музея дадаў, што ўсе працэдуры высечкі былі законнымі, бо іх ўзгаднілі з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Высветлілася, што камісія з Гродназелянбуда зрабіла агляд зялёных насаджэнняў на тэрыторыі Новага замка яшчэ ў мінулым годзе. Як распавёў начальнік Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лубін, у выніку акацыі прызналі «нежыццяздольнымі». Пастанавілі, што ў дрэў высахла больш за 2 / 3 кроны, ствалы заселеныя шкоднікамі. Паводле заключэння камісіі біялагічныя аб’екты падлягалі зносу.

Па словах Юрыя Кітуркі, на месцы спілаваных акацыяў саджаць новыя дрэвы і кусты не плануецца. Да фестывалю нацыянальных культур там зробяць роўны газон.

Даведка «ВГ»

Краязнаўца, экскурсавод Ігар Лапеха: «Белыя акацыі былі пасаджаныя пры рэканструкцыі Новага замка ў другой палове 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Расліны зусім не старыя і маглі б стаяць яшчэ 20-30 гадоў. Небяспекі ў тым, што акацыі могуць упасці, не было, бо яны маюць вельмі трывалыя някрохкія ствалы. А заключэнне экспертнай камісіі аб усыханні дрэвастою не адпавядае рэчаіснасці. Няўзброеным вокам можна было ўбачыць, што дрэвы здаровыя.

←Поплавать в вертолете не удастся. Сотрудники Министерства природы дали распоряжение достать фюзеляж вертолета МИ-2 из озера Рудаково.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика