Гідраэкалагічныя даследванні распачалі ў прыродным комплексе нацыянальнага парка «Нарачанскі»
28.04.2010 18:19
—
Новости Общества

Воднае люстра пад мікраскопам будуць вывучаць спецыялісты прыроднага запаведніка і эколагі вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя».
Пад прыцэлам спецыялістаў – усе асноўныя вадаёмы Мядзельшчыны. Азёрную ваду правераць на празрыстаць, кіслотнасць, ph-баланс. Вынікі даследвання дапамогуць прыродаахоўнікам ацаніць рэальны стан азёрнага багацця Нарачанскага краю.