Маштабную рэканструкцыю перажывае жодзінскі кінатэатр «Юнацтва» - адзіны ў горадзе
28.04.2010 18:16
—
Новости Общества

На першым этапе тут замянілі камунікацыі, адрамантавалі фасад і дах будынку.
Для наведвальнікаў з'явілася і месца першай неабходнасці — туалет. Раней усе выгоды былі на вуліцы.
Рамонт каштаваў больш за 150 мільёнаў рублёў. Але гэта толькі пачатак. Паводле праекта, жодзінскі кінатэатр стане адным з лепшых у вобласці. Тут адрамантуюць глядзельную залу, адкрыюць міні-рэстаран. Належную якасць прагляду забяспечаць сістэмы dolby і 3D.