Дэпутатаў выбралі
25 красавіка жыхары нашага рэгіёна выбіралі дэпутатаў мясцовых Саветаў. На Геляноўскім участку №1 у Маладзечне.
Калі газета рыхтавалася да друку, канчатковыя вынікі яшчэ не былі вядомыя. Іх паведамяць у пятніцу, 30 красавіка. А паводле папярэдніх дадзеных, вынікі выбараў у раённыя Саветы па акругах, дзе балатаваліся па два кандыдаты, наступныя (першымі падаём прозвішчы абраных дэпутатамі):
Маладзечанскі райсавет.
Касманаўтаўская акруга №9. Галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ Аляксандр Бузюк - 67,4% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары, станочнік прадпрыемства “Косвік”, сябра партыі БНФ Ян Лагвіновіч - 37%.
Мірная акруга №14. Гендырэктар “Мінскага мэблевага цэнтра” Васіль Курган - 38,89%, індывідуальны прадпрымальнік Яўген Кіслы - 38,32%.
Крынічная акруга №18. Дырэктар “Маладзечнаміжрайгазу” Міхаіл Прыбалавец - 52,65%, беспрацоўная, сябра партыі БНФ Вольга Лагвіновіч - 17,63%.
Вілейскі райсавет.
Моладзевая акруга №6. Намеснік дырэктара гімназіі №2 Мікалай Іваненка - 53,4%, настаўнік школы-інтэрната Сяргей Клімянок - 34,3%.
Камароўская акруга №8. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі “Зеніт-БелОМА” Марына Шапель - 70,6%, старшыня аграрна-вытворчага кааператыва “Крыніца-плюс” Мікалай Шайко - 18%.
Альковіцкая акруга №36. Стралок пазаведамаснай аховы в/ч №49390 Іосіф Міркоўскі - 52,9%, начальнік філіяла ДЭУ №63 Андрэй Квяткевіч - 36,2%.
Смаргонскі райсавет.
Каранёўская акруга №8. Доктар Смаргонскай ЦРБ Аляксандр Максімаў - 55,43%, пенсіянерка, сябра Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірына Вештард - 28,69%.
На выбарах у Мінскі абласны Савет перамаглі сваіх апанентаў начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне Сяргей Рымашэўскі і намеснік начальніка маладзечанскага РАУС Уладзімір Балкоўскі.
У Гродзенскі абласны - дырэктар смаргонскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Іван Рамановіч і ваенны камісар Гродзенскай вобласці Аляксандр Мантур.
Папярэднія вынікі па кандыдатах ад астравецкіх акругаў “РГ” паведаміць адмовіліся.
Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.