КДБ распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да Байковай?
Ці адпавядае гэтая інфармацыі сапраўднасці, у Камітэце дзяржбяспекі не кажуць. «Без каментароў», — заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч. А па заканадаўстве толькі гэтае ведамства можа каментаваць справу, якую расследуе.
Нагадаем, Святлана Байкова была затрымана супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Ёй інкрымінуецца некалькі саставаў злачынстваў, у тым ліку перавышэнне ўлады.
3 сакавіка генпракурор заявіў журналістам, што ў яго няма інфармацыі аб карыслівых ці маёмасных незаконных дзеяннях падначаленых. Пры гэтым ён дапусціў, што Байкова магла ўчыніць нейкія парушэнні працэсуальнага характару.
Пазней стала вядома, што генпракурор спрабаваў у судзе Цэнтральнага раёна Мінска абскардзіць рашэнне аб узяцці Байковай пад варту, аднак суд пагадзіўся з высновамі КДБ, а не Рыгора Васілевіча.
БелаПАН