Крыж Ефрасінні Полацкай даступны для пакланення ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы

Источник материала:  
Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.

Духоўны сімвал Беларусі будзе даступны для пакланення на працягу пяці дзён, па 28 красавіка, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля сустрэчы святыні ў кафедральным саборы прайшло ўсяночнае дбанне. Прынясенне святыні адбываецца ў межах урачыстасцей у гонар 75-годдзя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, што праходзяць у Мінску.

Крыж Ефрасінні Полацкай — напрастольны крыж, выраблены па заказе прападобнай Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа даўжынёй 51 сантыметр, ён утрымліваў часцінкі Прачыстай Крыві і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага, камень ад Труны Багародзіцы, часціцы святых мошчаў першамучаніка Стэфана, вялікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і лекара Панцелеімона. У гады Вялікай Айчыннай вайны крыж быў страчаны і не знойдзены дагэтуль.

Узнавіў святыню брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, член Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Кузьміч. 24 жніўня 1997 года копія крыжа Ефрасінні Полацкай была асвечана мітрапалітам Філарэтам.

←Беларусь хочет создать учебник истории стран СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика