Фронт у чарнобыльскай зоне
25.04.2010
—
Новости Общества
24 красавіка два дзясяткі актывістаў партыі БНФ наведалі забруджаны радыяцыяй Чэрыкаўскі раён Магілёўшчыны. Фронтаўцы на чале з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам парадкавалі пляцоўкі ля памятных знакаў адселеным вёскам.
Фронтаўцы прабылі ў зоне адчужэньня тры гадзіны. За гэты час яны наведалі тры адселеныя вёскі — Вепрын, Чудзяны ды Малінаўку. Усе гэтыя вёскі былі пахаваныя ў 1999 годзе. У чужыя краі мусілі зьехаць каля паўтары тысячы чалавек. Ля кожнай нежывой цяпер вёскі ўсталяваныя памятныя знакі — камяні з шыльдай пра тое, колькі было адселена сем’яў і агулам людзей, і з пазнакаю пра дату пахаваньня самой вёскі.Актывісты прыбіралі пляцоўкі ля памятных знакаў, абгортвалі іх бел-чырвона-белымі стужкамі, запальвалі памінальную сьвечку ды пакідалі пасьля сябе кош з кветкамі. Гэта троху мяняла навакольле. Яно безь сялянскіх хат выглядала панура: пажухлая, даўно ня кошаная трава, зьдзічэлыя сады ды магілы-пагоркі саміх хат.
Здолелі фронтаўцы ў зоне адшукаць і людзей, якія не захацелі пакідаць родных мясьцін. 80-гадовая Вера Пятроўна Гнедава з мужам у зоне жыве ў адселенай і пахаванай вёсцы Дубраўка ад 1993 году. Сёлета думае перабрацца да дзяцей у Чэрыкаў. Старыя, кажа, сталі, каб жыць у самоце. На жыцьцё Вера Пятроўна не наракае. Два разы на тыдзень прывозяць аўталаўкай з райцэнтру харчы.
Пабачыліся апазыцыянэры й зь міліцыянтамі. Тыя выпытвалі, чаму столькі людзей наведалася ў зону. Пагутарыўшы, аднак, пакінулі фронтаўцаў у спакоі.
Пра свае ўражаньні ад наведваньня зоны апавядае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч: