Магілёў: «У нас ёсць усё для беларускамоўных класаў, акрамя ахвотных вучыцца»
Журналістам прысутнічаць непасрэдна на сустрэчы не далі. Сяргей Казлоў пагадзіўся адказваць на пытаньні па сканчэньні сустрэчы.
З журналістамі Сяргей Казлоў гаварыў па-руску. Чыноўнік адразу ж заявіў, што ў сыстэме адукацыі Магілёва ёсьць усё неабходнае для стварэньня беларускамоўных клясаў:
«Для таго, каб у Магілёве адчыняліся беларускія клясы, патрэбнае жаданьне бацькоў вучыць дзяцей на беларускай мове. У нас ёсьць падручнікі, у нас ёсьць настаўнікі, якія гатовыя выкладаць прадметы па беларуску. Засталася справа і ў малым і ў вялікім — гэта ахвочыя вучыцца на беларускай мове».
— Колькі ж дзетак патрэбна для адкрыцьця клясы?
— Для адкрыцьця такой клясы пажадана чатырнаццаць-пятнаццаць чалавек.
— На сёньняшні дзень мы сабе клясу з адным вучнем дазволіць ня можам. У Магілёве навучаецца зараз 34 тысячы 700 вучняў, і калі мы будзем адчыняць клясу з адным вучнем, то гэта будзе на шкоду астатнім вучням. Сапраўды, паводле міністэрства адукацыі, можна
адчыняць клясы і з аднаго вучня, аднак па фінансавых дысцыплінах аплата працэсу навучаньня і атрыманьня заробкаў лічыцца да 14 чалавек.Чаму, на думку кіраўніка аддзелу адукацыі, бацькі ня хочуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя клясы?
— З 1996 да 2004 году ў горадзе існавала нацыянальная гімназія з вывучэньнем усіх прадметаў на беларускай мове. Вучні, якія скочылі гэтую ўстанову, веданьне сваёй беларускай мовы нідзе выкарыстаць не маглі. У рэспубліцы няма вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюць на беларускай мове. На сёньняшні дзень мы з вамі ня знойдзем вышэйшай навучальнай установы, якая б праводзіла ўступную кампанію на беларускай мове.
Летась у Магілёве была толькі адна заява на беларускамоўнае навучаньне. Заяву напісала Сям’я Бацюковых.Дактары аднак пастанавілі, што Міколка Бацюкоў мусіць яшчэ год пачакаць першай клясы. Сёлета яго бацька зноў дамагаецца для сына навучаньня па беларуску.
Радыё Свабода