Паміж мінулым і сучасным

Источник материала:  

Што хвалюе пісьменнікаў?

Літаратары будуць шмат увагі надаваць узмацненню пазіцый беларускай мовы і гісторыі. А да 9 мая выдадуць творы айчынных пісьменнікаў-франтавікоў. Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі сказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Зараз у аб'яднанне ўваходзяць 39 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Добрым падарункам да святочнай даты стане для іх выхад кніг вялікага памеру, што ўмесцяць іх і новыя творы, і якія даўно не перадрукоўваліся.
Дарэчы, Саюз пісьменнікаў Беларусі з'яўляецца адным з самых уплывовых і буйных літаратурных аб'яднанняў у краіне. Сёння ён налічвае звыш пяцісот членаў, сярод якіх такія выбітныя літаратары, лаурэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, як Раіса Баравікова, Уладзімір Карызна, Уладзімір Ліпскі, Георгій Марчук, іншыя майстры слова.
Арына САНДОВІЧ, “БН” 

←Ключи для медиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика