У Менск прыбывае крыж Эўфрасіньні Полацкай

Источник материала:  
Духоўны сымбаль Беларусі, крыж прападобнай Эўфрасіньні Полацкай прыбывае з Полацку ў Менск.З Полацкага Спаса-Эўфрасіньеўскага манастыра ў менскі Свята-Духаў катэдральны сабор крыж Эўфрасіньні Полацкай будзе дастаўлены а 18:00 24 красавіка і будзе даступны для пакланеньня цягам пяці дзён — да 28 красавіка. 

Знаходжаньне духоўнага сымбаля Беларусі ў Менску зьвязана з прымеркаванымі да юбілею мітрапаліта Філарэта ўрачыстасьцямі, якія пройдуць у Беларусі 22—25 красавіка. Таксама заплянаваны канцэрт клясычнай музыкі ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, урачыстая частка і сьвяточны канцэрт у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету.
←Пресечена деятельность преступной группы, занимавшейся хищениями дорогостоящих автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика