Беларусь дасць Кітаю мільён даляраў
22.04.2010 16:42
—
Новости Общества
Беларусь прыняла рашэнне аб выдзяленні мільёна даляраў для перадолення наступстваў землятрусу ў правінцыі Цынхай.
ЯВ
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да кіраўніка КНР Ху Цзыньтаа, у якім адзначыў, што «перапоўнены пачуццём салідарнасці брацкаму народу Кітая».
Варта нагадаць, што якраз месяц Кітай падарыў Беларусі $8,8 мільёнаў. Цяпер частка грошай вернецца назад.
ЯВ