Пасол Францыі зацікаўлены, каб французскія кампаніі пабудавалі АЭС у Беларусі
22.04.2010 17:22
—
Новости Общества
«У Беларусі няма нікога больш зацікаўленага за мяне, каб французскія кампаніі пабудавалі атамную станцыю ў вашай краіне», — заявіў на прэс‑канферэнцыі пасол Францыі Мішэль Ранеры.
ЗП
Асаблівая зацікаўленасць дыпламата заключаецца ў тым, што «французскія станцыі самыя лепшыя і надзейныя ў свеце». А па‑другое, калі падобная ўгода будзе ажыццёўлена, то «гандлёвы абарот паміж нашымі краінамі ўдзесяцярыўся».
«У мяне вельмі вялікая матывацыя, каб падзеі развіваліся менавіта гэткі чынам», — сказаў М.Ранеры.
Тым не менш, ёсць і праблемы, якія могуць перашкодзіць у падобным будаўніцтве. Бо рашэнні аб будаўніцтве прымае не ўрад Францыі, а непасрэдна кампаніі. Таксама застаецца адкрытым пытанне магчымага фінансавання французскіх кампаній у будаўніцтве беларускай АЭС.
ЗП