Новую сушылку збіраюць у СВК «Агранёманскі» Стаўбцоўскага раёна
21.04.2010 18:45
—
Новости Общества

За апошнія гады валавы збор збожжа ў гаспадарцы значна павялічыўся, і старая сушыльная гаспадарка ужо не спраўлялася.
Каб не псаваць ураджай, механізатарам даводзілася спыняць працу камбайнаў, ці чакаць непагадзі.
Сёлета камбайнеры рабіць вымушаныя тайм-аўты не будуць. Магутная сушылка — айчыннай вытворчасці, коштам 3 мільярды рублёў — набыта за грошы інавацыйнага фонда падтрымкі сельгасвытворцаў. Працаваць яна будзе на газе. Сельгаскааператыў — элітгас. І давесці насенне да належнай кандыцыі пад сілу толькі ўстаноўцы на блакітным паліве.