У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» сёння не плануецца адмены рэйсаў

Источник материала:  
21.04.2010 12:03 — Новости Общества
21 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» не плануецца адмены рэйсаў у сувязі з праходжаннем вулканічнага воблака над тэрыторыяй Еўропы, паведамілі ў інфармацыйна‑даведачнай службе аэрапорта.

Нагадаем, напярэдадні з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» былі адменены тры рэйсы: Франкфурт — Мінск — Франкфурт авіякампаніі «Люфтганза», Варшава — Мінск — Варшава авіякампаніі «ЛОТ» і Мінск — Берлін — Мінск кампаніі «Белавія».

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела аэрапортаў, наземных сродкаў і аэранавігацыі дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Акуленка, авіязносіны над Еўропай пачынаюць наладжвацца. Разам з тым, адзначыў ён,

магчымыя затрымкі некаторых рэйсаў.

Паводле яго слоў, гэта можа быць звязана з высокай інтэнсіўнасцю руху пасля вымушанага перапынку ў працы аэрапортаў. Акрамя гэтага, некаторыя еўрапейскія аэрапорты яшчэ не адкрыліся.

Пра змяненні ў графіцы палётаў самалётаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» можна даведацца на афіцыйным сайце аэрапорта airport.by.

Нагадаем, адмена рэйсаў у краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і Скандынавіі была звязана з закрыццём аэрапортаў у гэтых дзяржавах з‑за вулканічнага воблака. Раніцай 18 красавіка паветраная прастора над Беларуссю была поўнасцю адкрыта для палётаў.


БелаПАН

←Самой обсуждаемой темой в Беларуси сегодня остается Послание главы государства.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика