Папоўнілася серыя манет Ветразевыя караблі

Источник материала:  

Нацыянальны банк Беларусі ўчора ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Америго Веспуччи (Amerіgo Vespuccі)" серыі "Парусные корабли", паведамілі карэспандэнту "Звязды" ва Упраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

Сярэбраная памятная манета мае намінал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 28,28 грама, медна-нікелевая выпушчаная наміналам 1 рубель. На пярэднім баку сярэбранай манеты ў цэнтры на фоне навігацыйнай марской карты размешчана стылізаваная выява ружы вятроў з нанесенай галаграмай. Манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт—анцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай манеты — да 7000 штук, медна-нікелевай — 4000 штук.

Ігар ГРЫШЫН.

←Количество коррупционных преступлений в Гомельской области выросло на 41%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика