МЗС будзе падаўжаць візы беларусам, што не могуць выехаць з Еўропы
20.04.2010 12:23
—
Новости Общества
Шмат беларусаў не могуць вярнуцца з Еўропы з‑за вывяржэння вулкану ў Ісландыі. Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе грамадзянам звяртацца ў амбасады і консульствы краіны па дапамогу. Праўда, пакуль вядома, што ім змогуць хіба што падаўжаць візы.
Еўрарадыё
МЗС: «Уся неабходная дапамога ім будзе аказана. Наконт аўтобусаў я не чула, але, відаць, там будуць перамовы аб падаўжэнні візаў. Па кожным канкрэтным выпадку будзе прымацца рашэнне».
У краінах, дзе няма беларускіх амбасадаў і консульстваў, МЗС просіць суачыннікаў звяртацца ў адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расіі.
Еўрарадыё