21 красавіка TUT.BY ахоўвае гістарычныя помнікі
20.04.2010 21:41
—
Новости Общества
А 10-й раніцы госцем нашай студыі будзе Цімох Акудовіч, намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), адзін з арганізатараў Фэсту экскурсаводаў. Наколькі вялікі турыстычны патэнцыял Беларусі як краіны замкаў, палацаў і шляхецкіх сядзібаў? Што рабіць з сотнямі занядбаных помнікаў гісторыі і архітэктуры, калі ў дзяржавы бракуе грошай на іх аднаўленне? Якія вынікі Фэсту экскурсаводаў, што другі год запар прайшоў у Беларусі 18 красавіка.
Аб 11.30 абмяркоўваем самыя вострыя праблемы захавання архітэктурнай спадчыны ў коле зацікаўленых асобаў: загадчыцы сектара аховы помнікаў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Наталлі Хвір, галоўнага інжынера КУП “Мінская спадчына” Міхаіла Жыха, а таксама Антона Астаповіча, старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Чаму ў Беларусі рэгулярна парушаецца заканадаўства ў сферы аховы помнікаў і як знайсці выйсце з гэтай сітуацыі? Якую пазіцыю ў гэтым пытанні займае дзяржава, інвестары і грамадскасць? Што змянілася ў гэтай сферы з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі?
Упершыню за адным сталом у жывой дыскусіі TUT спецыялісты, адносіны якіх між сабой не самыя простыя, абмяркуюць найбольш вострыя пытанні “без купюраў” ды паспрабуюць прыйсці да агульнага назоўніка.
Дасылайце таксама пытанні на студыйныя камунікатары: ICQ - 470659469, Skype – radiotutby.
Глядзіце жывую відэа-трансляцыю са студыі.
Жывая відэатрансляцыя нізкай якасці
Жывая відэатрансляцыя сярэдняй якасці
Жывая відэа-трансляцыя высокай якасцi
Слухайце жывы эфір.