Ці паўплывае крызіс на адпачынак беларусаў?
20.04.2010
—
Новости Общества
Набліжаецца сэзон адпачынкаў. Дзе зьбіраюцца адпачываць сёлета беларусы, ці паўплывае крызіс на іх пляны, колькі гатовыя суайчыньнікі ашчадзіць на адпачынак?Зь першымі веснавымі промнямі сонейка людзі пачынаюць марыць аб адпачынку і плянаваць, куды паехаць. Вось найбольш тыповыя адказы менчукоў на пытаньне, дзе яны зьбіраюцца сёлета адпачыць:
— За мяжой. Таму што мора люблю. Таму што там сэрвіс, і ўсё такое. Прыемней неяк адпачываць за мяжой.
— Не хапае ў нас яшчэ месцаў для забаваў, якія ёсьць у Эўропе.
— У Беларусі лепш за ўсё, дзесьці на лецішчы альбо ў вёсцы.
— Шчыра кажучы, усё роўна. Апошні раз адпачываў у Беларусі, спадабалася. А часьцей, канечне, за мяжой.
— Калі ёсьць лішнія грошы, канечне, за мяжой. Там сэрвіс лепшы.
— За мяжой, канечне. Дзе тут адпачываць?
— На моры, канечне. Хачу сёлета ў Румынію паехаць.
— За мяжой, таму што там сэрвіс лепшы.
— Ня ежджу нікуды. Сяджу зь дзецьмі дома.
— Лепш зьяжджаць. Таму што за мяжой кошты тыя ж, а ўмовы лепшыя, і цікавей.
— На курорце ў Эгіпце. А ў Беларусі неяк ня вельмі добра, і надвор’е дрэннае.
— Канечне, толькі за мяжой. Беларусі мне хапае 350 працоўных дзён.
— Канечне, за мяжой, там жа людзі іншыя, цуд!
Такім чынам, бальшыня беларусаў усё ж марыць адпачываць па-за межамі краіны. Тыдзень таму ў Беларусі прайшла прадстаўнічая выстава-кірмаш «Адпачынак», у якой удзельнічала каля 200 экспанэнтаў з 14 краінаў сьвету. Галоўны рэдактар тыднёвіка «Туризм и отдых» Лілія Кобзік на пытаньне, ці будуць адпачываць сёлета беларусы, адказала так:
«Недзе будуць адпачываць. Крызіс, найбольш жорсткая хваля, накрыў беларусаў у 2009 годзе. Рынак проста абрынуўся — гэта бачна нават па статыстыцы, хаця яна паказвае ня вельмі дакладныя лічбы. У гэтым годзе другая хваля, мабыць, будзе, таму што, нягледзячы на прапановы са зьніжкамі, раньніх шматлікіх браніровак не назіраецца. Кліент чакае».
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2009 годзе на кожнага замежнага турыста, што наведаў Беларусь, прыходзілася трое беларусаў, якія выяжджалі за мяжу. Колькасьць арганізаваных турыстаў, што адпачывалі за мяжой, склала 317 тысяч чалавек — гэта на 17% менш, чым у 2008 годзе. Летась найбольш папулярнымі ў беларускіх турыстаў краінамі традыцыйна былі Турцыя, Украіна, Баўгарыя, Эгіпет, Расея, Літва, Польшча, Чэхія.
Звычайна на выставе-кірмашы народ вывучае прапановы, параўноўвае кошты і браніруе пуцёўкі. Прадстаўнік буйной кампаніі «Алатан-Тур» Аляксей Стрэльчанка выказаў такое меркаваньне:
«Сёньня найбольшая колькасьць рэйсаў у Турцыю прадстаўлена. Натуральна, гэта краіна для беларускіх турыстаў пад нумарам адзін. Крыху павялічана колькасьць перавозак у Грэцыю. Можна меркаваць, што будзе невялікі рост і на Баўгарыю. Круглы год народ у Эгіпет лятае. Нязгасны інтарэс — гэта адпачынак у Крыме. У цэлым, я б сказаў, асьцярожны аптымізм прысутнічае».
Куды сёлета беларусы змогуць паехаць, шмат у чым залежыць ад коштаў на пуцёўкі. Лілія Кобзік кажа:
«Пакуль што ёсьць толькі травеньскія цэны і чэрвеньскія. На шмат якіх напрамках гэта яшчэ ня вельмі цёплае мора, невядома, якое надвор’е. Але цэны ёсьць, і яны вельмі „салодкія“, вельмі нізкія. Таму, хто хоча адпачыць на пачатку сэзону, зараз могуць купіць пуцёўкі па неблагіх коштах».
Што тычыцца тых мясьцінаў, якія лічацца самымі масавымі — Турцыя, Баўгарыя, Крым — раньнія браніроўкі таксама ня вельмі добра ідуць, таму што ўсе чакаюць, што ў разгар сэзону будуць вельмі вялікія зьніжкі, мяркуе Лілія Кобзік:
«Можа, нават і дачакаюцца — у тым выпадку, калі ўсе самыя прыстойныя гатэлі не раскупяць расейцы і немцы. Інакш нам давядзецца браць тое, што застанецца».
Што тычыцца мінулага году, крызіс істотна закрануў толькі некаторыя катэгорыі насельніцтва, мяркуе прадстаўнік «Алатан-тур» Аляксей Стрэльчанка:
«Людзі, якія выбіралі найбольш эканамічныя варыянты адпачынку, Чарнаморскае ўзьбярэжжа Ўкраіны — ня Крым, а, да прыкладу, Херсонскую вобласьць, Адэскую, Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы.
Мікалаеўскую, арганізаваны адпачынак Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы.на Азоўскім
моры, — вось гэтая катэгорыя страты панесла істотныя. Найбольш эканомная катэгорыя летась нікуды не паехала, а засталася на лецішчах, на вёсцы. А тыя, хто езьдзіў у Турцыю, працягваюць туды лятаць, толькі больш скрупулёзна ставяцца да выбару гатэлю, больш эканомна».
З уступленьнем суседніх зь Беларусьсю краінаў у Шэнгенскую зону беларусы менш сталі адпачываць у Эўропе: летні адпачынак на азёрах у Польшчы, на Балтыйскім моры ў Літве і проста экскурсіі сталі карыстацца меншым попытам з-за высокага кошту візаў, кажа Лілія Кобзік:
«Самі па сабе гэта даволі недарагія паездкі, але візы на сям’ю з чатырох чалавек па суме каштуюць больш, чым сама паездка. Таму проста адсеклі ад Усходняй Эўропы беларусаў. А Заходняя Эўропа зь вельмі добрымі гатэлямі ня вельмі даступная па цэнах».
Турыстычны партал Holiday.by цягам пяці гадоў уважліва адсочвае, дзе адпачываюць беларусы. Што тычыцца сэзону-2010, кіраўнік парталу Андрэй Барашка кажа:
«Адпачынак у Беларусі, Турцыя, Крым і Ўкраіна, як два розныя кірункі, і Баўгарыя — вось „топ-пяцёрка“, якая захавае сёлета свае пазыцыі. Паводле папярэдніх прагнозаў, год ня будзе крызісным. Ашчаджэньні на адпачынак у людзей ёсьць, адпачынак — вельмі заразная штука. То бок калі людзі рэгулярна адпачывалі раней, яны ўжо ня змогуць адмовіць сабе ў гэтым задавальненьні. Летні сэзон, як мінімум, я чакаю актыўным».