Някляеў: людзі не вераць, што набалелая праўда дойдзе да ўлады

Источник материала:  
19.04.2010 17:18 — Новости Общества

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў 19 красавіка паспрабаваў перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта паштоўкі з больш чым 50 зваротамі грамадзян, сабраныя падчас ініцыяванай ім кампаніі "Кажы праўду", піша БелаПАН.

"Кожная акцыя нашай кампаніі, — сказаў Някляеў журналістам, — ад самага пачатку праходзіла з супрацівам улады. Затрымліваліся нашы валанцёры, арыштоўвалася друкаваная прадукцыя, знішчаліся, найперш на поштах, паштоўкі. Паўсюль, дзе народ спрабуе пісаць прэзідэнту праўду, яму чыняцца перашкоды. У такіх умовах людзі не вераць, што набалелая, змучаная праўда дойдзе да ўлады, і просяць на ўсіх сустрэчах, каб я перадаў паштоўкі ў прэзідэнцкую адміністрацыю. Менавіта сёння я і хачу зрабіць гэта публічна, каб не сказалі, што я гэтага не зрабіў. Праўда ў паштоўках такая, што на яе нельга не адказаць, і разам з тымі людзьмі, якія гэты паштоўкі напісалі, мы будзем чакаць на гэтыя допісы адказы. Калі не будзе дзеянняў, не будзе гэтых адказаў, значыць на шляху праўды да прэзідэнта стаіць не адна сілавая структура. Кампанію "Кажы праўду!" мы будзем доўжыць, нягледзячы на ўсе перашкоды, і заклікаем далучыцца да яе ўсіх, хто разумее, што толькі з праўдай жыццё сапраўднае. Усё астатняе — падмена, фікцыя".

Аднак у прыёмнай прэзідэнцкай адміністрацыі адмовіліся прымаць звароты людзей. Як растлумачыў Някляеву загадчык прыёмнай Пётр Катушкін, паштоўкі не могуць быць прынятыя, таму што ў грамадскага дзеяча няма даверанасцяў на іх перадачу.

Як заявіў журналістам Някляеў, ён лічыць гэтую прычыну фармальнай. Някляеў напісаў заяву на імя Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разабрацца з сітуацыяй і зрабіць так, каб у прыёмнай прэзідэнта прымалі паштоўкі. Ініцыятар кампаніі адзначыў, што ўсе сабраныя ім паштоўкі будуць вернутыя адрасатам, якія накіруюць іх у Адміністрацыю прэзідэнта заказнымі лістамі.


←Госконтроль проведет выездные коллегии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика