Легенды Косаўскага палаца

Источник материала:  
У гісторыі замкаў і палацаў заўжды ёсць легенды, таямніцы, якія і прыцягваюць інтарэс турыстаў да такіх мясцін. Косаўскі палац не з’яўляецца выключэннем.Трэба адзначыць, што для розных краін і легенды вакол замкаў і палацаў з’яўляюцца розныя. Так, для Англіі вельмі характэрнымі з’яўляюцца легенды пра прывідаў, якія па начах шастаюць па палацах.

Англійскім замкам нават непрыстойна не мець уласных прывідаў, з-за чаго іх вельмі часта прыдумляюць. І не дзіва! Які ж англійскі турыст пойдзе у замак без прывіда? Гэта ж зусім нецікава...

У Чэхіі ёсць легенда пра коннага тампліера без галавы, які з’яўляецца на вуліцах Прагі, у Румыніі — пра ўсім вядомы замак Дракулы.

Беларускія замкі і палацы таксама маюць сваіх прывідаў. Яшчэ Уладзімір Караткевіч пісаў пра прывідаў Белай Дамы і Чорнага Манаха ў Гальшанскім замку. У Лошыцкай сядзібе прывід пані Любанскай дапамагае маладым людзям у справах амурных. У Нясвіжскім замку па начах ходзіць дух Барбары Радзівіл, жонкі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта Аўгуста.

Шмат сваіх легендаў мае і даволі малады Косаўскі палац.

Дарэчы, многія людзі памылкова называюць Косаўскі палац замкам. Ён не нясе ў сабе абарончых функцый, таму з’яўляецца ўсё ж палацам. Хаця сваімі дэкаратыўнымі зубцамі ён, можа, і нагадвае замак. Але гэтыя на першы погляд абарончыя рысы маюць толькі дэкаратыўны характар.

Падземны ход


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика