Карты і цярпенне
Нястомны амерыканец Браян Берг выдаткаваў 44 дні на тое, каб скласці з ігральных картаў макет найбуйнейшага казіно ў кітайскім Макао.
Берг пабудаваў копію самага вялікага казіно ў свеце — кітайскага гульнявога цэнтра
Венецыя Макао, канцэпцыю якога распрацоўвалі ў Лас-Вегасе. Самы вялікі "картачны
дом" быў зроблены ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне Аомэнь (Макао) у Кітаі,
які таксама лічыцца самым вялікім гасцінічным комплексам у свеце. Прадстаўнікі
Кнігі рэкордаў Гінэса зафіксавалі, што на стварэнне мадэлі ў Берга пайшло 44 дні.
Архітэктар па адукацыі, Берг не выкарыстоўваў пры стварэнні рэкорднага картачнага
будынка ні скотч, ні клей. Картачная копія казіно займае 10,6 метра ў даўжыню,
3 метры ў вышыню і важыць 272 кілаграмы. Для вырабу мадэлі выкарыстоўваліся 218 792 ігральныя
карты, або 4051 калода.