Ці гатова грамадзтва да зьменаў у беларускім правапісе?
15.04.2010
—
Новости Общества
Сёньня ў Таварыстве беларускай мовы адбудзецца круглы стол "Моўная сытуацыя ў краіне напярэдадні ўступленьня ў сілу Закону аб зьменах ў правапісе беларускай мовы".На абмеркаваньне запрошаныя прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў вядучых вышэйшых навучальных установаў, дзяржаўных і незалежных СМІ.
Закон аб зьменах у правапісе беларускай мовы ўступае ў дзеяньне сёлета ў верасьні – з пачаткам новага навучальнага году. Намесьнік старшыні Таварыства беларускай мовы, кандыдат філялягічных навук Алена Анісім кажа:
"Наша мэта – паглядзець, як у грамадзтве ўспрыняты гэты закон, па-першае. А па-другое – якія існуюць і праблемы пры пераходзе на новы правапіс, ці рыхтуюцца да гэтага. Таму што быццам бы і шмат даведнікаў, слоўнікаў выдаецца, але як гэта адбіваецца ў практычнай сфэры? Зь іншага боку, мы ведаем, што яшчэ да прыняцьця Закону ў нас вялікія праблемы, да прыкладу, з афармленьнем нашых вуліцаў, з напісаньнем на шыльдах прозьвішчаў знакамітых людзей. Як гэта будзе фігураваць далей. Таму што адна справа – побытавае маўленьне, размовы, зусім іншая – калі гаворка ідзе пра дзяржаўныя службы".
Натуральна, адным зь першых дасканала вывучыць усе зьмены, замацаваныя ў новым законе, давядзецца настаўнікам. Я пацікавілася ў выкладчыцы беларускай мовы адной са сталічных школ Тацяны, ці праводзіць, да прыкладу, Міністэрства адукацыі нейкія сэмінары, кансультацыі:
"Асаблівых зрухаў з гэтай прычыны я не заўважыла. Нічога асаблівага, адным словам, не адбываецца".
А вось кіраўніцтва ТБМ выказвае заклапочанасьць з гэтай прычыны. Прычым, ніякіх рухаў няма ня толькі з боку чыноўнікаў Мінадукацыі, але некаторыя настаўнікі з насьцярогай ставяцца да зьменаў правапісу, кажа Алена Анісім:
"Некаторыя зь іх вельмі палахліва падыходзяць да гэтай справы, адгаворваюць нават дзяцей удзельнічаць у тэставаньні, кажуць, што гэта складана. Хаця ў тэстах заданьні па новым правапісе на бліжэйшыя два гады не прадугледжаныя. Мы хацелі і гэтыя пытаньні падняць. Усё ж такі зь Міністэрства адукацыі, з установаў адукацыі гэта прагучала б больш выразна і было б данесена да грамадзкасьці".
Маладога спэцыяліста, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Тацяну ўступленьне ў сілу закону аб зьменах у правапісе не палохае:
"Па-першае, ужо многія падручнікі прыйшлі па новым правапісе. І тэмы ўжо менавіта па праграме зьмешчаны і напісаны па новым правапісе. Я ўжо ў шостай клясе раздала гэтыя новыя падручнікі. А так – я ня думаю, што нейкія цяжкасьці будуць, таму што невялікі працэнт словаў закранаецца".
Дарэчы, на сайце Таварыства беларускай школы ужо ёсьць распрацоўкі для настаўнікаў. Да прыкладу, прэзэнтацыя, падрыхтаваная кандыдатам філалагічных навук Уладзімерам Куліковічам, зьмяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зьменаў, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісаньня.